Top.Mail.Ru
153

Беларуская птушкафабрыка хоча вырабляць блакітныя яйкі

Салігорская птушкафабрыка хоча вырабляць блакітныя яйкі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь» расказала кіраўнік прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Іна Талкачова.


«У нас была цікавая парода птушак, якая давала блакітныя яйкі, — расказала Іна Талкачова. — Сыравіну бралі ў Чэхіі, але то там птушыны грып, то з іншых прычын не маглі прывезці. Цяпер хочам купіць яйкі ў фермера, які гэтым займаецца. У нас ёсць свой інкубатар, ён застаўся ад перапёлкі. І паспрабаваць самім вывесці».

Фабрыка таксама плануе на былым птушніку ўладкаваць прасторныя клеткі для нясушак. «Ён у нас на чатыры залы. Як гаворыцца, ёсць у гасцініцах віп-нумары. Так і ў курыцы ёсць клетка такая, яна называецца еўрапейскай клеткай. Там, дзе курыца знаходзіцца ў камфортных умовах. У яе ёсць асобная спальня. Асобна ёсць гняздо, дзе яна нясе яйкі. Ёсць месца, там, дзе яна кіпцюры можа патачыць. Гэта віп-пражыванне», — патлумачыла Іна Талкачова.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю