Top.Mail.Ru

Беларуская парламенцкая дэлегацыя пачала ўдзел у мерапрыемствах МПА СНД з двухбаковых сустрэч

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай пачала ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, якія праходзяць у Душанбэ 13 і 14 лістапада, з двухбаковых сустрэч, перадае БелТА.



Адбылася сустрэча са старшынёй Маджлісі мілі Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан Рустамі Эмамалі. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін. У ходзе сустрэчы адзначана, што на парламенцкім вектары супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана характарызуецца высокім узроўнем даверу і адкрытасці. Парламентарыі дзвюх краін традыцыйна ўдзельнічаюць у назіранні за выбарамі, якія праводзяцца ў Беларусі і Таджыкістане, узаемадзейнічаюць на розных міжнародных парламенцкіх пляцоўках.

У лютым гэтага года парламент Беларусі атрымаў статус назіральніка ў азіяцкай Парламенцкай асамблеі. У сувязі з гэтым беларускі бок выказаў надзею на супрацоўніцтва з калегамі з Таджыкістана і ў гэтай парламенцкай арганізацыі.



У цэлым Беларусь і Таджыкістан звязваюць моцныя сяброўскія сувязі. Дзякуючы мудраму кіраўніцтву лідараў дзяржаў — Аляксандру Лукашэнку і Эмамалі Рахмону — супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Узровень двухбаковых кантактаў паміж дзяржавамі характарызуецца высокай дынамікай на розных узроўнях. Неаднаразова праводзіўся абмен афіцыйнымі візітамі кіраўнікоў дзяржаў, прэм’ер-міністраў і міністраў, рэгулярна праходзяць рабочыя сустрэчы ў рамках мерапрыемстваў інтэграцыйных аб’яднанняў — СНД, ШАС, АДКБ. Дагаворна-прававая база адносін уключае больш за 80 двухбаковых пагадненняў рознага ўзроўню.

Асноватворным дакументам у галіне практычнага развіцця двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах Беларусі і Таджыкістана з’яўляецца дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан на 2022—2026 гады. Беларускі бок упэўнены ў наяўнасці значнага патэнцыялу для гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларусь увайшла ў дзясятку краін-партнёраў Таджыкістана па тавараабароце, заняўшы восьмае месца.

У Беларусі выступаюць за ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Таджыкістанам, а таксама пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі. Сёлета адбыліся візіты ў Таджыкістан дэлегацый Віцебскай і Мінскай абласцей, падчас якіх падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве з Сагдыйскай вобласцю. Чакаюцца візіты ў адказ у Беларусь. Маецца паспяховы вопыт доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага рэгіянальнага супрацоўніцтва на прыкладзе правядзення рэгіянальных форумаў з Расіяй і Узбекістанам.

Краіны ўзаемадзейнічаюць і па культурна-гуманітарным кірунку. Напрыклад, таджыкская моладзь прымала ўдзел у культурна-адукацыйных мерапрыемствах, якія прайшлі ў Беларусі і былі прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, — праекце «Цягнік Памяці» і форуме «Дзеці Садружнасці».

Фота khovar.tj

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю