Top.Mail.Ru
171

Беларуская каманда ліцэістаў БДУ перамагла на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы і інфарматыцы

12.05.2025 | 19:52

Каманда навучэнцаў ДУА «Ліцэй імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ», якая складаецца з чатырох чалавек пад кіраўніцтвам настаўніка матэматыкі Аляксандры Міхайлаўны Лукінай, паспяхова выступіла на III Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы і інфарматыцы імя Аль-Харэзмі, якая праходзіла ў Ташкенце (Узбекістан) з 7 па 13 мая. Пра гэта паведамілі SB.by.



Удзельнікамі спаборніцтва сталі прадстаўнікі дзевяці дзяржаў — усяго 205 школьнікаў. Кожны ўдзельнік беларускай зборнай атрымаў медаль: два золата, адно срэбра і адну бронзу. 

Асабліва вызначылася вучаніца Крысціна Шутро — увайшла ў тройку наймацнейшых удзельнікаў алімпіяды. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю