Беларускія спартсмены вярнуліся дадому з XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў у Італіі, паведамляе БелТА.
У склад нашай дэлегацыі ўваходзілі 12 чалавек — атлеты, трэнеры, медработнікі і афіцыйныя асобы. Удзел у гонках на трасе ў Тэзера бралі Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка, які заваяваў золата ў спрынце і серабро ў індывідуальнай гонцы на 10 км.

Сяброўкі Рамана па камандзе паказалі вынікі ў дзясятцы наймацнейшых, таксама наша чацвёрка стала дзявятай у змешанай эстафеце. З дзвюма ўзнагародамі зборная Беларусі заняла ў медальным заліку 17-е месца сярод 55 краін-удзельніц.
Сустрэць атлетаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск сабраліся родныя і блізкія, супрацоўнікі Міністэрства спорту, Паралімпійскага камітэта Беларусі і РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, а таксама прадстаўнікі Беларускага лыжнага саюза і БДУФК. Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч зачытаў віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У пачатку 2026 года беларускія прадстаўнікі зімовых відаў з абмежаванымі магчымасцямі вярнуліся на сусветную арэну пасля чатырохгадовай адсутнасці. Таксама Паралімпіяда ў Італіі стала першай з часоў летніх Гульняў у Токіа, на якіх нашы спартсмены выступілі пад нацыянальным сцягам.