Ураджай парадаваў гаспадыню ў Гомельскай вобласці, не перашкодзіла нават дажджлівае лета.
Жыхарка Ельска Тамара Барысенка падзялілася з рэдакцыяй газеты «Народны голас» дачнымі поспехамі.
У пачатку ліпеня яна ўжо зняла з куста гіганцкі памідор. Для гэтага сезона — вялікая рэдкасць. Многія яшчэ не дачакаліся нават звычайных першых агуркоў і таматаў, не кажучы ўжо пра рэкордныя плады.
Але ў Тамары ўсё атрымалася. Тамат заважыў 1,147 кг. Рэкорды мінулых гадоў ён не пабіў, але запомніцца як першы памідор-гігант, вырашчаны дажджлівым летам 2025-га.