Top.Mail.Ru

Беларуска Швед выйграла два залатыя медалі на этапе Кубка свету па шашках у Ташкенце

Беларускія шашысты заваявалі чатыры медалі на этапе Кубка свету па шашках — міжнародных спаборніцтвах «Узбекістан-2025» у Ташкенце, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.



Перамогу ў класічнай праграме сярод жанчын атрымала наша Яўгенія Швед — для беларускі гэтае золата стала другім у Ташкенце пасля поспеху ў бліцы. У мужчынскім турніры ў дзясятку наймацнейшых увайшлі Арцём Ціханаў, Аляксей Куніца і Андрэй Валюк, якія занялі шостае, сёмае і дзявятае месцы адпаведна. 

У трох праграмах этапу Кубка свету ва Узбекістане беларускія спартсмены заваявалі тры залатыя і адзін бронзавы медалі — раней Андрэй Валюк стаў лепшым у бліцы і трэцім у рапідзе. Усяго ўдзел у міжнародным турніры прынялі каля сотні шашыстаў з дзевяці краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю