Беларуска Аляксандра Ільмінская заваявала серабро этапу Кубка свету па фехтаванні на калясках у сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамляе БелТА.
На групавым этапе турніру па фехтаванні на шпагах Ільмінская атрымала чатыры перамогі ў шасці паядынках, а ў плэй-оф паслядоўна абышла саперніц з Узбекістана, Украіны, Рэспублікі Карэя і Ганконга. У фінале наша спартсменка ўступіла прадстаўніцы Італіі Юліі Маркоўскай.
Акрамя таго, Аляксандра стала дзясятай у фехтаванні на рапірах. Таксама на этапе Кубка свету ў Будапешце выступіла беларуска Настасся Касцючкова, якая дайшла да чвэрцьфіналу сярод шаблістак і заняла 12-е месца ў заліку шпажыстак.