Беларусы засталіся без узнагарод чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў не старэйшых за 19 гадоў у балгарскім Плоўдзіве, паведамляе БелТА.
Нашу каманду на турніры прадставілі 15 чалавек у чатырох відах праграмы, дайсці да фіналу ўдалося толькі Вікторыі Галаскок у жаночай адзіночцы. Беларуска выйграла папярэдні заезд, стала другой у чвэрцьфінале і трэцяй у паўфінале, а ў заездзе за медалі фінішавала пятай, праз шэсць секунд пасля прызавой тройкі. На подыум падняліся дзяўчаты з Італіі, Швейцарыі і Грэцыі.
Усяго ўдзел у гэтай дысцыпліне прынялі 26 юных спартсменак. Раней на кантынентальным форуме-U19 у Плоўдзіве беларускі экіпаж у мужчынскай васьмёрцы заняў восьмае месца, у чацвёрцы парнай наш квартэт паказаў 12-ы рэзультат, а ў адзіночцы Данііл Талыка размясціўся на падагульняючым 13-м радку.