Top.Mail.Ru

Беларуска Галаскок стала паўфіналісткай ЧС-U19 па акадэмічным веславанні

Беларусы пачалі выступленні на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў не старэйшых за 19 гадоў у балгарскім Плоўдзіве, паведамляе БелТА.



На планетарным форуме-U19 нашу каманду прадстаўляюць 15 чалавек у чатырох відах праграмы. У жаночай адзіночцы беларуска Вікторыя Галаскок выйграла свой папярэдні заезд, а па выніках наступнага круга трапіла ў лік 12 паўфіналістак з шостым агульным вынікам. Пуцёўкі ў нядзельны фінал будуць разыграны 8 жніўня. У гэтай жа дысцыпліне ў хлопцаў Данііл Талыка фінішаваў 4-м у сваім чвэрцьфінале, далей прайшла наймацнейшая тройка.

У мужчынскай чацвёрцы парнай нашы Арцём Знасок, Яраслаў Петрашкевіч, Іван Цыдзік і Аляксей Івашкавец сталі шостымі ў паўфінале. У мужчынскай васьмёрцы Ян Неўмяржыцкі, Арцём Гарбацкі, Іван Коласаў, Дзмітрый Шыпнеўскі, Захар Сямёнаў, Уладзіслаў Гулевіч, Дзмітрый Янкін, Данііл Кудласевіч і рулявая Дамініка Герасімовіч таксама не трапілі ў заезд за медалі. Абодва беларускія экіпажы выступяць у «фіналах В» (за 7-е месца).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю