Top.Mail.Ru
251

Беларусам забаранілі выкарыстоўваць усесезонныя шыны зімой

У Беларусі больш нельга выкарыстоўваць усесезонныя шыны зімой. Гэта прадугледжана абноўленымі Правіламі дарожнага руху.


Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў на прэс-канферэнцыі, згодна з новымі правіламі, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня, цяпер зімой можна выкарыстоўваць шыны толькі маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе і адным са знакаў «М+S», «M&S», «MS». Пры гэтым рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не меншай за 4 мм.
  • Нагадаем, згодна з пунктам 207-1 ПДР пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
За шыны не па сезоне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 1 базавай велічыні.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю