У сярэдзіне лістапада завяршыўся сезон пракату самакатаў. Аднак у беларусаў ёсць асабістыя СПМ, таксама такую тэхніку выкарыстоўваюць кур’еры, якія дастаўляюць ежу заказчыкам. Наколькі бяспечна ездзіць на самакатах у міжсезонне, паведамляе «Мінская Праўда».
Што гаворыцца ў законе
Прамой забароны на зімовыя паездкі на СПМ няма. Аднак у ПДР сказана: веласіпедысту, кіроўцу сродку персанальнай мабільнасці або мапеда забаронена рухацца па праезнай частцы дарогі, абочыне ва ўмовах снегападу, галалёдзіцы.
Што раіць ДАІ
У Дзяржаўтаінспекцыі зазначаюць, што падчас паездак на СПМ у зімовы перыяд узрастаюць рызыкі раптоўных падзенняў, наездаў на пешаходаў, сутыкненняў з транспартам.
Беларусам раяць мінімізаваць паездкі на сродках персанальнай мабільнасці ў зімовы перыяд або і зусім адмовіцца ад іх, калі тратуар, веладарожка заснежаныя або абледзянелі.