У гэтым сезоне «МЛ Віцебск» і мінскае «Дынама» завяршылі выступленні на еўрапейскай арэне ў трэцім крузе кваліфікацыі, а барысаўскі БАТЭ выбыў з Лігі канферэнцый пасля другой адборачнай стадыі. Беларускае трыа зарабіла 2,333 рэйтынгавага бала, і цяпер наша краіна знаходзіцца на 44-й пазіцыі ў еўракубкавым рэйтынгу, набраўшы 8,708 бала за апошнія пяць сезонаў. Прычым па выніках сезона 2026/2027 Беларусь ужо дакладна не апусціцца ніжэй за 50-е месца, а гэта значыць, што ў двух наступных сезонах у еўрапейскіх кубкавых турнірах выступяць чатыры нашы клубы.
Па выніках выступаў у гэтым сезоне беларускія клубы атрымаюць ад УЕФА больш за 3 млн еўра: «МЛ Віцебск» зарабіў 1,335 млн еўра, мінскае «Дынама» — 1,075 млн, а бюджэт БАТЭ папоўняць 700 тыс .еўра.