Усяго ў рэйтынгу 123 краіны. Пры яго складанні за аснову браліся рахункі за электрычнасць, ацяпленне, астуджэнне, водазабеспячэнне і вываз смецця для кватэры плошчай 85 кв. м. ён фармаваўся ў парадку змяншэння кошту ЖКП.
Беларусь апынулася на 98-м месцы са штомесячнымі камунальнымі паслугамі коштам $53,41. Пры гэтым кошт камуналкі ў заходніх суседзяў рэспублікі значна вышэйшы: Эстонія апынулася на 4-м месцы (кошт ЖКП $313,45), Латвія — на 6-м (кошт ЖКП $301,97), Польшча — на 7-м (кошт ЖКП $293,88), Літва — на 15-м (кошт ЖКП $239,35).
Расія заняла 53-е месца (кошт ЖКП $120,39).
Самыя дарагія камунальныя паслугі, паводле рэйтынгу, у Аўстрыі — $377,07, а самыя танныя — у Іране — $15,59.