Top.Mail.Ru

Беларусь у 2025 годзе дасягнула рэкордных паказчыкаў у экспарце турпаслуг

Беларусь у 2025 годзе дасягнула рэкордных паказчыкаў у экспарце турпаслуг, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


«Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, дзяржаўных органаў і арганізацый можна канстатаваць упэўнены рост ключавых паказчыкаў у турызме. У 2025 годзе дасягнуты найбольшы за ўсю гісторыю Беларусі аб’ём экспарту турыстычных паслуг — звыш $392 млн, што на 46 працэнтаў вышэй за ўзровень 2024-га. Колькасць арганізаваных беларускіх турыстаў і экскурсантаў, якія падарожнічаюць унутры краіны, павялічылася амаль у 4 разы (у параўнанні з 2020 годам) і склала 2,212 млн чалавек. У 2024 годзе гэты паказчык складаў 1,726 млн чалавек.

Колькасць паездак замежных грамадзян у Рэспубліку Беларусь павялічылася на 13,6% і склала 7,51 млн паездак.

Развіваецца турыстычная інфраструктура. Колькасць гасцініц вырасла на 6,5% і дасягнула 1167 адзінак, а нумарны фонд павялічыўся на 3,6% — да 42 525 нумароў.

«Дасягнутыя вынікі пашыраюць магчымасці для падарожжаў па краіне, павышаюць даступнасць адпачынку для грамадзян і міжнародную прывабнасць Беларусі», — дадалі ў прэс-службе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю