Top.Mail.Ru

Беларусь святкуе Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна

«Тое, што нас аб’ядноўвае».



Вялікае святочнае і ўрачыстае мерапрыемства штогод адзначаюць у другую нядзелю мая. Гэтае свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. І сёння, у гэты святочны дзень, больш за пяць тысяч чалавек сабраліся на сталічнай плошчы Дзяржаўнага сцяга, каб далучыцца да ўрачыстага рытуалу ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Беларусі. У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі прадпрыемстваў, партый, моладзь. «Звязда» таксама далучылася да масавага святкавання. 

«Адно з самых важных святаў нашай краіны»

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы. Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць. Дзяржаўныя сімвалы падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Старт урачыстаму мерапрыемству даў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Ён павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна: «Хачу ўсіх павіншаваць з адным з самых важных святаў нашай краіны. Усім нам жадаю міру, дабрабыту і працвітання нашай любімай Беларусі». 

8. AX2I4070.JPG

Прэм’ер-міністр таксама абвясціў віншавальны зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. 

Дзяржаўныя сімвалы — гэта атрыбут незалежнасці Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік: «Дзяржаўныя сімвалы — гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Гэта прыкмета дзяржаўнасці, атрыбут незалежнасці. Мы ў першую чаргу маладому пакаленню павінны прывіваць гонар за сваю краіну, за свае сімвалы, каб кожны раз яны імкнуліся рабіць усё, каб праславіць сваю краіну. Таксама гэта важна і для таго, каб мы назіралі нашы дзяржаўныя сімвалы трапяткімі над міжнароднымі спартыўнымі арэнамі, каб яны асацыяваліся з навуковымі дасягненнямі, дасягненнямі культуры, каб фактычна мы праслаўлялі сваю краіну на ўсіх узроўнях. Неабходна, каб дзяржсімвалы ў кожнага беларуса выклікалі гонар». 

2. 045A9735.JPG

На такіх мерапрыемствах шмат моладзі адзначае, што ім гэта цікава.

«Гэта таксама сведчыць аб тым, што мы сталі больш звяртаць увагі на патрыятычнае выхаванне моладзі, а яшчэ тое, што ў нас моладзь вельмі разумная, вельмі таленавітая, — падкрэсліў Уладзімір Каранік. — Яны зрабілі правільныя высновы і сваім удзелам галасуюць за мір, стабільнасць і развіццё».

«Тое, што робіць нас беларусамі»

Дзяржаўная сімволіка — гэта тое, што робіць нас беларусамі, падзялілася меркаваннем намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс: «30 гадоў таму мы на рэферэндуме прынялі найважнейшае рашэнне ў нашым жыцці. Рашэнне, якія дзяржаўныя сімвалы будуць суправаджаць нашу гісторыю і нашу дзяржаву. Гэта тыя сімвалы, якія мы ўшаноўваем сёння. Яны кажуць пра тое, што мы адзіны народ, што ў нас ёсць свая гісторыя, традыцыі, культура, што мы самабытныя і гатовыя жыць у міры і згодзе». 

Колеры дзяржаўнага сцяга, сімволіка, замацаваная ў гербе, гімн — гэта ўсё тое, што робіць нас беларусамі, падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта: «Гэта ўсё тое, што робіць нас накіраванымі ў будучыню. Тое, што мы можам перадаць сваім дзецям і можам ганарыцца нашымі дасягненнямі. Шчыра кажучы, усе нарматыўныя акты, якія ў апошні час мы прымаем, якія датычацца ідэалогіі і будучыні, адлюстроўваюць наша шчырае пачуццё любові да Радзімы, пачуццё патрыятызму, прыхільнасці нашай гісторыі і нашай самабытнасці. Гэта тое, на што мы раўняемся». 

1. 045A0076.JPG

Згуртаванасць вакол дзяржсімвалаў даказвае, што беларусы — маналітная нацыя, расказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў: «Ушанаванне дзяржаўных сімвалаў не толькі на дзяржаўным узроўні, але і ў сем’ях, кажа пра ўздым патрыятызму. Гэта сведчыць аб згуртаванні нацыі ў такі няпросты перыяд. Не будзем у гэты святочны дзень паўтараць пра пагрозы. Мы ўсе разумеем, што яны ёсць. І толькі згуртаванасць вакол нацыянальных сімвалаў, вакол нашага нацыянальнага лідара паказвае ворагам, што мы — адзіная, маналітная нацыя. Мы — адзіны, моцны, згуртаваны народ». 

«Дзяржаўныя сімвалы даюць магчымасць атаясамліваць нашу дзяржаву на міжнародным узроўні і гуртаваць наш народ»

Як адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч, дзякуючы дзяржаўным сімвалам народ Беларусі становіцца больш згуртаваным: «Дзяржаўныя сімвалы даюць магчымасць атаясамліваць нашу дзяржаву на міжнародным узроўні і гуртаваць наш народ. Дзякуючы ім мы заўсёды адчуваем за сабой нашу вялікую Радзіму — Рэспубліку Беларусь. Мы ганарымся, што гэтае свята ў нас устаноўленае на дзяржаўным узроўні». Ён падкрэсліў, што беларусам неабходна шанаваць і беражліва захоўваць дзяржаўныя сімвалы.

Беларусы беражліва захоўваюць сувязь пакаленняў, працягваюць традыцыі нашых продкаў, ганарацца сваёй гісторыяй. Ужо 30 гадоў дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца сімваламі працоўных, спартыўных, творчых перамог у гісторыі суверэннай Беларусі. Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь — сімвалы адзінства народа, якія мы абавязаны захоўваць, каб зберагчы сваю краіну. 

3. 045A9939.JPG

Пра значэнне дзяржаўных сімвалаў і сілу адзінства расказаў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран: «Сімвалічна, што мы пачынаем гэтую акцыю менавіта з месца, дзе літаральна два дні таму адгрымеў салют. Дзе мы былі сведкамі грандыёзнага параду ў гонар 80-годдзя Перамогі». 

Кіраўнік дэпутацкага корпуса сталіцы адзначыў, што такія падзеі — гэта не проста святочная традыцыя. Гэта частка вялікага і глыбокага сэнсу. «Гэта ўсё па вялікім рахунку складнікі сілы адзінства нашага народа і нашай краіны. Тое, што мы адзначаем свята з такім размахам — яшчэ адзін доказ таго, што наша грамадства згуртаванае», — сказаў Арцём Цуран. 

У Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна ад імя маладога пакалення Беларусі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам вымавілі прадстаўнікі моладзі з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. Маладыя людзі пакляліся быць годнымі грамадзянамі краіны, берагчы мір і спакой на беларускай зямлі, абараняць яе таксама годна, як і нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

4. 045A0326.JPG

«Уражанне на ўсё жыццё»

У рамках ушанавання дзяржаўных сімвалаў на вуліцах сталіцы разгарнулася ўражлівае палатно Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь даўжынёй 500 метраў, 9 метраў шырынёй і вагой больш за 400 кілаграмаў! Яго пранеслі па праспекце Пераможцаў прадстаўнікі рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый. Усе яны прыйшлі з адной мэтай: выказаць сваю падтрымку дзяржаўным сімвалам, якія ўвасабляюць нашу ідэнтычнасць.

5. 045A0463.JPG

Дарэчы, у шэсці з самым вялікім Дзяржаўным сцягам Беларусі ўзялі ўдзел не толькі нашы суачыннікі, але і замежныя госці. Сярод іх — сям’я Паўлавых з Расіі. Маладыя людзі падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі.

«Цалкам выпадкова трапілі на шэсце са сцягам. Ужо другі раз удзельнічаем у святкаванні дня дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Першы раз былі ў 2022 годзе. Мы не ведалі, што ён святкуецца ў другую нядзелю мая, думалі, ёсць пэўная дата. Сёння мы разам з іншымі людзьмі неслі Дзяржаўны сцяг Беларусі. Гэта ўражанне на ўсё жыццё», — адзначыла Вера Паўлава.

10. 045A0998.JPG

У мерапрыемстве яна ўдзельнічала разам з мужам і дачкой. Жанчына дадала, што іх сям’я два-тры разы на год прыязджае ў Беларусь, а ў яе мужа Мікалая фактычна ўся радня з нашай краіны.

18. AX2I4112.JPG

25. 045A1797.JPG

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю