Top.Mail.Ru

Беларус Шчалканаў — чэмпіён свету па параплаванні на стаметроўцы на спіне

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў стаў пераможцам чэмпіянату свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе БелТА.


Наш спартсмен стаў найлепшым у свеце на дыстанцыі 100 м на спіне ў класе S9 (сярод атлетаў з сур’ёзнай слабасцю адной нагі). Золата ў фінале Шчалканаву прынёс вынік 1 хвіліна 00,95 сек., сярэбранага прызёра расіяніна Багдана Мазгавога Ягор апярэдзіў на 0,35 секунды. Тройку замкнуў француз Уга Дзідзье. Год таму на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы Шчалканаў атрымаў перамогу ў гэтым жа відзе праграмы.

Таксама 26 верасня беларус Яўген Кавалёнак (S13) заняў восьмае месца на дыстанцыі 400 м вольным стылем. За дзень да заканчэння планетарнага форуму ў Сінгапуры ў актыве беларускай каманды чатыры медалі (1-2-1). Раней сярэбранымі прызёрамі турніру сталі Дзмітрый Салей і Максім Вашкевіч, бронзу заваявала Анастасія Зудзілава. 27 верасня на чэмпіянаце свету па параплаванні адбудуцца 23 фіналы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю