Top.Mail.Ru

Ігар Сергяенка правёў сустрэчу з паслом Ірана

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да народа Ірана, кіраўніцтва краіны і асабіста да Вярхоўнага лідара Алі Хаменэі. Спікер падкрэсліў, што добрыя адносіны наладжаны і з кіраўніком іранскага парламента.


«Мы з трывогай, суперажываннем, як і ўвесь свет, сачылі за тымі падзеямі, якія адбываюцца сёння на Блізкім Усходзе, — канстатаваў Ігар Сергяенка. — Мы настроены на мірнае вырашэнне праблемы менавіта дыпламатычнымі метадамі».

Беларускі бок разлічвае на далейшае развіццё парламенцкіх адносін. «Тым больш групы сяброўства ў нас створаны, — удакладніў спікер. — Ёсць шэраг кірункаў, у тым ліку ў плане рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, разлічанай на некалькі гадоў. Мы таксама падтрымліваем адзін аднаго ў рамках міжнародных пляцовак, такіх як БРІКС, ШАС, Рух недалучэння. Падтрымліваем пазіцыю Ірана супраць дыктату ў знешняй палітыцы, накіраванага на абмежаванне суверэнітэту іншых краін, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы канкрэтных дзяржаў».

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэза Cанэі адзначыў, што адносіны паміж Іранам і Беларуссю ва ўсіх сферах дынамічна развіваюцца. Па яго словах, пераломным у гэтым плане стаў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран.

256086-01.jpg

«Акрамя палітычнай сферы ў эканамічнай мы таксама дасягнулі добрых паказчыкаў, — звярнуў увагу дыпламат. — Па інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, наш тавараабарот па выніках 2024 года вырас амаль на 14 % у параўнанні з папярэднім годам. У нас добрыя адносіны ў міжнародных арганізацыях, такіх як ШАС, БРІКС, таксама Іран з’яўляецца членам-назіральнікам у Еўразійскім эканамічным саюзе (мы падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі). Усе гэтыя арганізацыі — новыя магчымасці для нас і вялізны патэнцыял для росту нашага ўзаемадзеяння».

У тэму

Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Іранам актыўна развіваюцца па ўсім спектры пытанняў: пачынаючы ад палітыкі, заканчваючы гуманітарнымі тэмамі. «У цэнтры ўвагі дзвюх краін, урадаў і асабліва прэзідэнтаў знаходзяцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, — канкрэтызаваў ён. — Адносіны паміж лідарамі Беларусі і Ірана складваюцца вельмі добра: праходзяць сустрэчы, афіцыйныя візіты, лідары сустракаюцца ў рамках міжнародных мерапрыемстваў. Усю гэту работу парламентарыі Беларусі імкнуцца актыўна падтрымліваць і, выкарыстоўваючы інструментарый парламенцкай дыпламатыі, рэалізоўваюць дамоўленасці, якія заключаюцца паміж прэзідэнтамі і ўрадамі дзвюх краін».

Па словах дэпутата, парламентарыі вельмі ўважліва адсочваюць сітуацыю, якая развіваецца на Блізкім Усходзе. «Наша Міністэрства замежных спраў некалькі разоў выступіла з заявай, у якой даецца ацэнка таго, што адбываецца, — канстатаваў Сяргей Рачкоў. — Пазіцыя Рэспублікі Беларусь — не існуе сілавых метадаў вырашэння канфліктных сітуацый. Усе рознагалоссі павінны вырашацца палітыка-дыпламатычнымі метадамі і ў рамках міжнароднага права».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю