Беларусь разлічвае да 2030 года павялічыць тавараабарот з Узбекістанам да $2 млрд. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, паведамляе БелТА.
«Безумоўна, Узбекістан для нас з’яўляецца адным з галоўных і ключавых партнёраў у Цэнтральнай Азіі і не толькі. Падмуркам высокага ўзроўню двухбаковага ўзаемадзеяння выступае даверны дыялог нашых кіраўнікоў дзяржаў, паміж якімі склаліся добрыя дружалюбныя адносіны. Ключавымі задачамі ўрада бачацца не толькі маніторынг і кантроль за рэалізацыяй ужо дасягнутых дамоўленасцяў, але і паступальная генерацыя, ажыццяўленне новых ініцыятыў, у тым ліку маючай адбыцца ў гэтым годзе сустрэчы на вышэйшым узроўні», — сказаў Аляксандр Турчын.
Да маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь плануецца падрыхтаваць двухбаковую карту супрацоўніцтва. «Мы ставім амбіцыйную мэту па дасягненні да 2030 года тавараабароту $2 млрд. Мы настроены на плённую работу і адкрыты дыялог. Амаль $1 млрд тавараабароту ўжо ёсць, што сведчыць аб высокім патэнцыяле нашых эканомік. Рэалізуецца шэраг буйных праектаў», — адзначыў Прэм’ер-міністр.