Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі», паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэты міжнародны дагавор вызначае мэты і задачы арганізацыі, у ім замацаваны катэгорыі спрэчак, якія падлягаюць разгляду, рэгламентаваны працэдурныя пытанні правядзення медыяцыі.
Кіраўніком дзяржавы таксама падпісаны закон, якім ратыфікаваны пратаколы аб унясенні змяненняў у Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года і ад 7 кастрычніка 2002 года. У канвенцыях замацоўваюцца палажэнні, якія дазволяць забяспечыць прымусовае выкананне судовых загадаў аб спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей у краінах СНД.