Сярод экспанентаў беларускага стэнда — кніжныя навінкі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», «Адукацыя і выхаванне», «Беларусь». Масквічы, госці сталіцы Расійскай Федэрацыі, выдаўцы, кнігагандляры, арганізатары кніжнай справы з іншых краін свету змогуць пазнаёміцца з кнігамі беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, палітолагаў, даследчыкаў беларускай гісторыі і культуры. Многія навінкі — на тэму Вялікай Айчыннай вайны, іх выданне прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Расказвае кіраўнік беларускай дэлегацыі генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч:
Мы ўважліва паглядзелі анонсы Маскоўскага Міжнароднага Кніжнага Кірмашу — і прыемна, што нашы кнігі і з паліграфічнага характару, і па зместу, тэматыцы супадаюць з агульнымі падыходамі ў арганізацыі кніжнай справы ў Расіі, іншых краінах свету. На стэндзе «Кнігі Беларусі» будзе прадстаўлена шмат пазнавальнай, краіназнаўчай літаратуры. Не забыліся мы і на мастацкую літаратуру, найперш — на творы нашых класікаў. Чакаем, што для знаёмства з беларускімі кніжнымі навінкамі прыйдуць і ўраджэнцы Беларусі, якія жывуць і працуюць у Маскве, у Расіі.
Мікола БЕРЛЕЖ