Top.Mail.Ru
174

«Беларусь — наш дом». Лукашэнка заявіў аб рэалізацыі беларускага шляху

У Беларусі рэалізуецца свой шлях развіцця краіны і самастойна вызначаецца эканамічны ўклад. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, паведаміла БелТА.


«Беларусь — наш дом. Толькі мы вызначаем свой эканамічны ўклад. Ён даўно сацыяльна арыентаваны. І тыя ж амерыканцы — вялікія рынкавыя капіталісты — ні разу за ўсе перагаворы не патрабавалі ад мяне зламаць гэтую мадэль. Або сысці ад яе. Яны ж не сляпыя. Бачаць, якая ў нас краіна, дарогі, чыстыя гарады, нармальныя аўтамабілі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы сапраўды рэалізоўваем свой, беларускі шлях. Разам», — падкрэсліў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю