Top.Mail.Ru
170

Беларусь і Венесуэла маюць намер рэалізаваць ініцыятывы ў навукова-тэхнічнай сферы

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральным віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі, тэхналогій, экасацыялізму і аховы здароўя — міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Габрыэлай Сервілія Хіменес Рамірэс. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў, абмен практычным вопытам. Размова ішла таксама аб далейшым развіцці дагаворна-прававой базы.

Акрамя таго, на сустрэчы было абмеркавана правядзенне ў бліжэйшай будучыні серыі мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковых кантактаў на экспертным узроўні. У цэнтры ўвагі былі таксама пытанні забеспячэння эфектыўнай рэалізацыі сумесных ініцыятыў у навукова-тэхнічнай сферы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю