Top.Mail.Ru
150

Беларусь і Турцыя дамовіліся развіваць міжпартыйныя кантакты

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся са старшынёй адной з найстарэйшых турэцкіх партый «Ватан» (Радзіма) Догу Перынчэкам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Анкары.


У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы працэсы ў Еўразіі, Блізкім Усходзе і ва Усходнім Міжземнамор’і. Таксама былі закрануты асобныя аспекты развіцця сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі.

Субяседнікі абмеркавалі тэматыку беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння ў кантэксце сучасных геапалітычных рэалій, адзначылі значнасць палітычнага дыялогу і экспертных кантактаў для фарміравання аб’ектыўных падыходаў да міжнародных пытанняў, выступілі за паглыбленне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Догу Перынчэк высока ацаніў узважаную і міралюбную палітыку Беларусі, асобна падкрэсліў ролю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў забеспячэнні рэгіянальнай стабільнасці і пазітыўна адзначыў яго ўстойлівы курс на развіццё сваёй краіны. Была пацверджана зацікаўленасць у далейшым развіцці палітычных і міжпартыйных кантактаў паміж Беларуссю і Турцыяй.

Партыя «Ватан» (Радзіма) бярэ свой пачатак з «Партыі рабочых Турцыі» і шэрага папярэдніх палітычных структур, якія выйшлі з турэцкага нацыянальна-вызваленчага руху 1918-1923 гадоў. Сёння налічвае некалькі дзясяткаў тысяч членаў, пярвічныя арганізацыі дзейнічаюць ва ўсіх рэгіёнах Турцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю