Top.Mail.Ru
162

Беларусь і Саудаўская Аравія плануюць адмяніць візы пры паездках службовых асоб

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 63, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем грамадзяне Беларусі і Саудаўскай Аравіі — уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў вызваляюцца ад візавых патрабаванняў для ўезду, транзіту і знаходжання на тэрыторыі дзяржавы іншага боку на тэрмін не больш за 90 дзён на працягу любога перыяду ў 180 дзён з даты першага ўезду.

Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора дасць магчымасць спрасціць узаемныя паездкі службовых асоб.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю