Top.Mail.Ru
140

Беларусь і Разанская вобласць Расійскай Федэрацыі плануюць сістэмна развіваць узаемны біржавы гандаль

Узаемная цікавасць

Узаемадзеянне будзе насіць комплексны характар і ахопіць шэраг напрамкаў: абмен інфармацыяй; правядзенне сумесных дзелавых мерапрыемстваў; прапрацоўка перспектыўных таварных пазіцый і кансультаванне па ўдзеле ў таргах, растлумачылі ў БУТБ.

Такія намеры вызначаны па выніках перагавораў начальніка ўпраўлення ЗЭД БУТБ Яраслава Кавальчука з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Разанскай вобласці Людмілай Казловай у рамках візіту прадстаўнікоў біржы ў Разань.

На сустрэчы з міністрам эканамічнага развіцця рэгіёна Андрэем Варфаламеевым абмяркоўваліся практычныя пытанні росту экспарту і імпарту праз біржу. А падчас наведвання завода «Руская скура» разгледжаны магчымасці павелічэння закупак беларускай скураной сыравіны і перспектывы збыту гатовай прадукцыі.

Дарэчы, на БУТБ акрэдытаваныя 40 удзельнікаў з Разанскай вобласці. У структуры здзелак пераважае імпарт з Беларусі: ліставае шкло, лом каляровых металаў, мясныя субпрадукты, скура «вет-блю».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю