Інтэграцыя ў дзеянні.
Дамоўленасць дасягнута па выніках рабочай сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава з міністрам сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Аксанай Лут на палях міжнароднай выстаўкі дасягненняў аграпрамысловага комплексу «Усерасійскі дзень поля — 2025» у Валгаградзе, паведамляе БелТА.
Таксама плануецца пашырэнне навукова-практычнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і расійскімі навуковымі арганізацыямі ў галіне племянной жывёлагадоўлі.
На рэгіянальным узроўні актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы селекцыі і насенняводства.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белнасенне» перадало ўзоры гібрыдаў кукурузы і сартоў бульбы беларускай селекцыі для закладкі дэманстрацыйных палёў ва Удмурцкай Рэспубліцы, Сахалінскай, Астраханскай, Ленінградскай абласцях, а таксама ў Алтайскім краі і іншых рэгіёнах Расіі.
Па выніках мінулага года тавараабарот у сферы харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны паміж краінамі павялічыўся на 13,4%, а ў студзені-красавіку — на 14,5%, у тым ліку экспарт з Беларусі вырас на 19,2%. За гэты перыяд у Расію было пастаўлена 119,6 тыс. т мяса і мясапрадуктаў, больш за 1,3 млн т малака і малочнай прадукцыі.