Top.Mail.Ru
358

Беларусь і Расія вызначыліся з умовамі функцыянавання галіны нафтаперапрацоўкі

Пра гэта паведаміў журналістам Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын паводле вынікаў даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелТА.



Паводле слоў Аляксандра Турчына, адно з галоўных пытанняў, якое абмяркоўвалася з кіраўніком дзяржавы, датычылася нафтаперапрацоўчай прамысловасці Беларусі. «Літаральна сёння мы завяршылі, скажам так, паўгадавую няпростую работу з нашымі расійскімі партнёрамі па ўмовах функцыянавання гэтай галіны на сярэднетэрміновую перспектыву. На ўзаемавыгадных умовах, якія дазваляюць нашым нафтаперапрацоўчым заводам эфектыўна працаваць», — праінфармаваў ён.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на тое, што прынятыя ўрадам меры ў гэтым перыядзе ўжо далі значны эканамічны эфект для айчынных прадпрыемстваў і ён «вылічаецца не адной сотняй мільёнаў долараў».

Аляксандр Турчын адзначыў, што пытанне работы галіны разглядалася таксама ў кантэксце сітуацыі на рынку нафтапрадуктаў у суседніх краінах. «Я далажыў Прэзідэнту, што сітуацыя на ўнутраным рынку з забеспячэннем нафтапрадуктамі ў нас стабільная і ніякіх узрушэнняў проста не можа быць», — сказаў ён.

Адной з тэм даклада стала супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловасці — бягучы стан і перспектывы далейшага яго развіцця. Увесь комплекс гэтых пытанняў абмяркоўваўся на праведзенай 15 кастрычніка сустрэчы Аляксандра Турчына з міністрам прамысловасці Расіі Антонам Аліханавым. Па яе выніках прынята рашэнне дыверсіфікаваць пастаўкі на расійскі рынак за кошт новай прадукцыі. «Нам трэба не толькі глядзець на традыцыйныя прадукты, якія мы пастаўляем на рынак Расійскай Федэрацыі, але казаць аб новых таварах, прадуктах, у якіх мае патрэбу рынак Расіі і якія мы можам вырабляць», — растлумачыў Прэм’ер-міністр.

У якасці прыкладу ён прывёў лесанарыхтоўчыя машыны «Амкадор». Расія вельмі зацікаўлена ў іх пастаўках. І на сустрэчы з міністрам прамысловасці было вырашана ў сціснутыя тэрміны ажыццяўляць пастаўкі на расійскі рынак. «Працэс гэты ідзе, вядома, але нам яго вельмі хутка трэба фіналізаваць. Ужо літаральна з наступнага года пачынаць інтэнсіўныя пастаўкі гэтых машын на рынак Расійскай Федэрацыі», — удакладніў Аляксандр Турчын. 

Ён расказаў, што на парадку дня яго сустрэчы з Антонам Аліханавым былі і іншыя пытанні, у тым ліку праблемныя. «Але большую частку з іх мы вырашылі падчас сённяшняй нашай сустрэчы, — запэўніў Прэм’ер-міністр. — У канцы года пройдзе сумесная калегія двух міністэрстваў прамысловасці. У шырокім складзе нашы калегі яшчэ раз гэта ўсё падрабязна абмяркуюць, абмяркуюць перспектывы нашага супрацоўніцтва і знойдуць шляхі вырашэння тых ці іншых праблемных пытанняў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю