Мінск і Масква працягваюць работу па поўнай адмене тэлефоннага роўмінгу для жыхароў дзвюх краін. Пра гэта стала вядома з інтэрв'ю дырэктара другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксея Палішчука, паведамляе Tochka.by.
Паводле яго слоў, профільныя ведамствы і аператары сувязі гатовыя да далейшай работы з мэтай выхаду на фармат, калі дадатковая плата за мабільную сувязь на тэрыторыі суседняй краіны будзе цалкам выключаная.
Дыпламат нагадаў, што цяпер аператары прадастаўляюць галасавыя выклікі і паслугі перадачы даных па камфортных тарыфах.
«Нягледзячы на гэта, мы захоўваем гатоўнасць да працягу работы профільных ведамстваў і аператараў сувязі з выхадам на поўную адмену роўмінгу», — падкрэсліў Палішчук.
У МЗС Расіі разлічваюць, што рух у гэтым кірунку працягнецца і прывядзе да практычнага выніку, бо адмена роўмінгу актуальная як для беларусаў, так і для расіян.