Top.Mail.Ru

Беларусь і Расія прадставілі ў Ханоі Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В’етнаме Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у экспертным семінары «Еўразійская бяспека ў кантэксце разнастайнасці і шматпалярнасці ў свеце». Аб гэтым паведамляе БелТА.


Мерапрыемства прайшло ў В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук пры падтрымцы і з удзелам пасольстваў Беларусі і Расіі, знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін (анлайн), Інстытута еўрапейскіх і амерыканскіх даследаванняў В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук, в’етнамскай аналітычнай супольнасці. У выступленнях начальніка ўпраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Вадзіма Пісарэвіча і пасла па асаблівых даручэннях МЗС Расіі Аляксандра Трафімава была прадстаўлена беларуска-расійская ініцыятыва аб прыняцці Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Уладзімір Баравікоў акцэнтаваў увагу на неабходнасці сумесных намаганняў усіх зацікаўленых краін Еўразійскага кантынента ў забеспячэнні рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, сінергіі патэнцыялаў міжнародных арганізацый і структур. Была падкрэслена важнасць умацавання даверу і ўзаемаразумення як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах.

Адбыліся кароткія размовы з кіраўніцтвам В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук, расійскай дыпламатычнай місіі. Акрамя таго, былі абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’етнамам, рэалізацыі новых сумесных праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю