Top.Mail.Ru
57

Беларусь і Расія абмеркавалі падрыхтоўку кадраў для атамнай энергетыкі

Падыходы да падрыхтоўкі спецыялістаў для атамнай галіны абмяркоўваліся падчас нядаўняга візіту беларускай дэлегацыі ў тэхнічную акадэмію «Расатама», паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга. 


У яе склад увайшлі прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі і БелАЭС. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы МАГАТЭ.

Беларускім спецыялістам быў прадстаўлены расійскі вопыт развіцця ядзернай інфраструктуры і ўмацавання кадравага патэнцыялу галіны БелАЭС. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы МАГАТЭ.

Беларускім спецыялістам быў прадстаўлены расійскі вопыт развіцця ядзернай інфраструктуры і ўмацавання кадравага патэнцыялу галін. Пры садзейнічанні акадэміі для БелАЭС падрыхтавана каля 800 спецыялістаў эксплуатацыйнага персаналу. Супрацоўніцтва працягваецца з улікам планаў далейшага развіцця атамнай генерацыі ў Беларусі.

Бакі таксама абмеркавалі развіццё сістэмы кіравання ядзернымі ведамі і ўзаемадзеянне з МАГАТЭ па пытаннях падрыхтоўкі кадраў.

— Місіі прадэманстравалі адпаведнасць праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС міжнародным патрабаванням бяспекі і гатоўнасць персаналу да яе эксплуатацыі. Сёння Беларуская АЭС — добры прыклад для краін-пачаткоўцаў у ядзернай энергетыцы, — лічыць дырэктар па міжнародным супрацоўніцтве тэхнічная акадэмія «Расатама» Віктар Мазепаў.

Дарэчы, у рамках візіту беларуская дэлегацыя таксама наведала Ленінградскую АЭС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю