На БУТБ прайшла сустрэча з дэлегацыяй Пензенскай вобласці на чале з намеснікам міністра эканамічнага развіцця і прамысловасці Аляксеем Самсонавым. Вызначаны ключавыя напрамкі актывізацыі біржавога супрацоўніцтва.
Біржавы механізм плануецца выкарыстоўваць для экспарту беларускай прадукцыі ў Пензенскую вобласць і імпарту пензенскіх тавараў у Беларусь.
Як растлумачылі на біржы, у ліку запатрабаваных тавараў — шроты алейных культур, збожжа, сталёвы пракат, упаковачныя матэрыялы, харчовая сыравіна, малочная і мясная прадукцыя, кармавыя дабаўкі, піламатэрыялы.
Бакі адзначылі важнасць практычнай карысці і канкрэтных эканамічных вынікаў.
Дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Пензенскай абласной ГПП і Фондам падтрымкі прадпрымальніцтва для прыцягнення суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу на БУТБ.