Top.Mail.Ru
247

Беларусь і М'янма абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу і нарошчванне ўзаемнага гандлю

У Мінску адбыўся другі раўнд кансультацый па агульнапалітычных пытаннях паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў М’янмы, паведамляе БелТА.

Беларускі бок на перагаворах узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, м’янманскі — намеснік міністра замежных спраў Ко Ко Чжо.

Бакі адзначылі актыўную дынаміку і высокі ўзровень кантактаў, што з’яўляецца важным стымулам для інтэнсіфікацыі і пашырэння беларуска-м’янманскіх сувязей.

На перагаворах абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў беларуска-м’янманскіх адносін, уключаючы развіццё палітычнага дыялогу, нарошчванне ўзаемнага гандлю, пашырэнне дагаворна-прававой базы, двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва з ЕАЭС, АСЕАН, ШАС і БРІКС. Бакі таксама ўдзялілі ўвагу садзейнічанню ўстанаўлення прамых двухбаковых кантактаў у сферах турызму, культуры і іншых гуманітарных галінах. Адбыўся абмен думкамі па шэрагу актуальных тэм рэгіянальнага і глабальнага парадку дня.

Бакі канстатавалі наяўнасць шырокіх магчымасцей для актывізацыі адносін паміж Беларуссю і М’янмай і намецілі планы ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

Кіраўніка м’янманскай дэлегацыі таксама прыняў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. На сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці ўсебаковага ўзаемадзеяння з М’янмай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю