Top.Mail.Ru
213

Беларусь і Калумбія дамовіліся пашыраць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль сустрэлася са старшынёй другой камісіі па замежных справах, знешнім гандлі, абароне і нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія Альвара Маўрысіа Ландонья Луга. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У сустрэчы таксама прыняў удзел старшыня парламенцкай групы сяброўства паміж Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія і Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давід Алехандра Тора Рамірэс.

Суразмоўцы абмеркавалі практычныя крокі па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках праведзеных напярэдадні анлайн-перагавораў парламентарыяў Беларусі і Калумбіі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння сумесных ініцыятыў і ўзмацнення каардынацыі ў рэалізацыі раней прынятых двухбаковых рашэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю