Top.Mail.Ru
158

Беларусь і Іран пацвердзілі гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 15 снежня сустрэўся з міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Абасам Аракчы, які з візітам наведвае нашу краіну, паведамляе БелТА.



У ходзе перагавораў бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама абмеркавалі спектр кірункаў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначыўшы яго пазітыўную дынаміку. Акрамя таго, была выказана зацікаўленасць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, у тым ліку на міжнародных пляцоўках.

Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь пацверджана гатоўнасць і далей аказваць неабходнае садзейнічанне развіццю міжведамасных сувязяў па лініі сілавых ведамстваў і праваахоўных органаў дзвюх краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю