Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 20 лістапада сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Генетам Тэшомэ Жыру. Аб гэтым паведамляе БелТА.
На сустрэчы абмеркаваны асноўныя тэмы двухбаковага парадку дня з акцэнтам на рэалізацыі дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні, у тым ліку дасягнутых у ходзе сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія ў Маскве ў верасні 2025 года.
Асаблівая ўвага ўдзелена практычным крокам па нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Эфіопіяй, падрыхтоўцы ўсёабдымнай дарожнай карты супрацоўніцтва да 2030 года, якая ахоплівае перш за ўсё сферы сельскай гаспадаркі, вытворчай кааперацыі і стварэння ў Эфіопіі зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў.
Бакі пацвердзілі намер актывізаваць работу па развіцці дагаворна-прававой базы адносін, а таксама дамовіліся аб графіку маючых адбыцца кантактаў і правядзенні ў найбліжэйшай перспектыве шэрагу сумесных мерапрыемстваў, нацэленых на падтрыманне палітычнага дыялогу і актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння.