Top.Mail.Ru

Беларусь і Азербайджан станоўча ацэньваюць высокую дынаміку двухбаковага дыялогу

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 28 жніўня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Азербайджана Самірам Шарыфавым, паведамляе БелТА.


«Бакі станоўча ацанілі высокую дынаміку беларуска-азербайджанскага дыялогу на найвышэйшым і высокім узроўнях, дружалюбны і канструктыўны характар міждзяржаўных адносін, дасягнутыя вынікі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва», — праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

На сустрэчы таксама пацверджана цікавасць да далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю