Top.Mail.Ru

Беларусь і Азербайджан будуць узаемна прызнаваць выдадзеныя іх органамі вадзіцельскія пасведчанні

Савет Міністраў зацвердзіў Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Азербайджана аб узаемным прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Азербайджана аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў падпісана ў Баку 16 студзеня 2026 года.

У адпаведнасці з дакументам бакі ўзаемна прызнаюць вадзіцельскія пасведчанні, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў. Пагадненнем замацоўваецца права грамадзян Беларусі і Азербайджана на абмен вадзіцельскіх пасведчанняў без здачы адпаведных тэарэтычных і практычных іспытаў пасля выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю