Top.Mail.Ru
204

Беларусь і Арэнбургская вобласць узмоцняць біржавыя таргі прадукцыяй АПК

Узаемныя пастаўкі сельгаспрадукцыі павінны стаць стратэгічным вектарам развіцця біржавога гандлю паміж Беларуссю і Арэнбургскай вобласцю.
Пра гэта заявіў прадстаўнік БУТБ на выстаўцы-форуме «Менавы двор», якая праходзіць 10–12 верасня ў Арэнбургу з удзелам звыш 
120 кампаній з 15 рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Камеруна, Кітая, Узбекістана.


Як расказалі ў прэс-службе БУТБ, цяпер праз біржу ў Арэнбургскую вобласць рэалізуюцца толькі піламатэрыялы, прычым у параўнанні са студзенем—жніўнем 2024 года аб’ёмы выраслі на 34 %.

Разам з тым высокі патэнцыял сегмента АПК. Так, у Беларусь можна пастаўляць сланечнікавы алей, шрот, пшаніцу, ячмень, у Арэнбургскую вобласць — малакапрадукты, кармавыя дабаўкі.

З гэтай нагоды на палях форуму прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых сельгаспрадпрыемстваў Арэнбуржжа і перагаворы з кіраўніцтвам рэгіянальных Цэнтраў падтрымкі экспарту і ГПП аб садзейнічанні ва ўстанаўленні кантактаў з прадпрымальнікамі рэгіёна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю