Беларусь і Аман 19 мая падпісалі міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях, перадае БелТА.
Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі. Яны і сталі сустаршынямі сумеснага камітэта.
На цырымоніі таксама прысутнічаў наследны прынц – міністр культуры, моладзі і спорту Султаната Аман Зеязін бен Хайтам Аль Саід. Гэта першы візіт аманскага наследніка ў Беларусь, яму і даручана каардынацыя двухбаковага супрацоўніцтва з аманскага боку.
Перад падпісаннем пагаднення ў Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Зеязінам бен Хайтамам Аль Саідам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перш за ўсё бакі працуюць над пытаннямі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Для Беларусі асаблівую цікавасць уяўляе выкарыстанне партовай інфраструктуры Амана, каб сумесна развіваць гандаль і з іншымі краінамі, уключаючы Афрыку.