Беларус Павел Глінчук стаў пераможцам міжнароднага турніру па барацьбе памяці Хасана Геміджы і Газанфера Більге ў Турцыі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
Наш спартсмен заваяваў золата ў вагавой катэгорыі да 110 кг сярод барцоў грэка-рымскага стылю. Фінальны паядынак супраць азербайджанца Серхана Мамедава скончыўся ўнічыю 1:1, Глінчуку была прысуджана перамога за кошт першага рэзультатыўнага дзеяння.
Яшчэ адзін беларус Ілья Валеўскі (да 82 кг) спыніўся за крок ад п’едэстала, уступіўшы ў схватцы за бронзу іранцу Абалфазлу Расулі.