Такі намер агучыў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч на сустрэчы з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам, якая адбылася ў Каракасе. Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Беларускі бок чарговы раз павіншаваў Нікаласа Мадуру з перамогай на выбарах і ўступленнем на пасаду прэзідэнта краіны. Перададзены цёплыя словы прывітання і віншаванні ад кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
— Выказваем упэўненасць, што пад вашым кіраўніцтвам краіна будзе рухацца да яшчэ большага ўмацавання незалежнасці дзяржавы. Гатовыя разам пераадольваць усе санкцыйныя бар’еры і перашкоды, — падкрэсліў Віктар Каранкевіч на сустрэчы з прэзідэнтам Венесуэлы.
Нікалас Мадура ў сваю чаргу адзначыў высокае прадстаўніцтва Беларусі на інаўгурацыі венесуэльскага лідара.
— Венесуэла застаецца верным саюзнікам і сябрам для Беларусі, — адзначыў ён. Таксама прэзідэнт Венесуэлы пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь у бягучым годзе. З яго боку перададзены цёплыя словы прывітання Прэзідэнту Беларусі, прэм’ер-міністру і беларускаму народу.
Дарэчы, асноўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркавалі на сустрэчы, якая адбылася напярэдадні, віцэ-прэм’ер Беларусі і віцэ-прэзідэнт Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менендэс. Віктар Каранкевіч падкрэсліў: задачы, якія паставілі прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы, будуць выкананы ў поўным аб’ёме.