Беларус Юрый Далгаполаў стаў прызёрам Кубка Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатава, паведамляе БелТА.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў спаборнічаў у стральбе з малакалібернага пісталета на дыстанцыі 50 метраў ва ўзроставай катэгорыі 45+. Далгаполаў набраў 326 ачкоў і замкнуў тройку лепшых. Гэтая ўзнагарода стала для беларускай каманды другой на Кубку Расіі, раней бронзавы медаль у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў заваяваў Аляксандр Качэўскі.
Уладзімір Чарноў паказаў 6-ы вынік у практыкаванні УП — 6 (вінтоўка), а Надзея Леанавец была 8-й у практыкаванні МП-5 (пісталет). Акрамя таго, у спаборніцтвах змешаных пар па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі Качэўскі і Марыя Мартынава занялі пятае месца, а Чарноў і Таісія Палюшык размясціліся следам.