Top.Mail.Ru
261

«Беларусь 5» у прамым эфіры пакажа матч за Суперкубак Беларусі

Тэлеканал «Беларусь 5» у прамым эфіры пакажа матч за Суперкубак Беларусі.

Заўтра, 28 лютага, дзейны чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» і ўладальнік Кубка Беларусі леташняга сезона гродзенскі «Нёман» адкрыюць сезон-2026.

Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе ў Мінску на стадыёне «Дынама-Юні», на гульню ўжо рэалізавана больш за 3000 білетаў.

Пачатак сустрэчы — 15:30.

Прамая трансляцыя будзе даступна на тэлеканале «Беларусь 5».

Нагадаем, дзейным уладальнікам трафея з’яўляецца мінскае «Дынама», якое ў мінулым сезоне ў фінале абыграла гродзенскі «Нёман».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю