БелАЭС сумарна выпрацавала 60 млрд кВт.гадз электраэнергіі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства энергетыкі.
«Гэта дало магчымасць замясціць каля 16 млрд куб. м прыроднага газу. Кожны энергаблок станцыі вырабляе каля 28 млн кВт. гадз электраэнергіі за суткі. Доля атамнай генерацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі складае каля 40 працэнтаў», — расказалі ў Мінэнерга.
Пры будаўніцтве і эксплуатацыі станцыі рэалізаваны сучасныя падыходы да забеспячэння бяспекі, заснаваныя на міжнародных стандартах і вопыце развіцця атамнай энергетыкі.
«БелАЭС уносіць уклад у энергетычную бяспеку краіны, забяспечвае ўстойлівае электразабеспячэнне насельніцтва і эканомікі, дае магчымасць зніжаць выкарыстанне прыроднага газу», — пералічылі ў Міністэрстве энергетыкі.