Top.Mail.Ru

Бекета: Работы па падрыхтоўцы аб’ектаў ЖКГ плануецца завяршыць да 20 верасня

Як ідзе падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона, расказаў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Бекета падчас пасяджэння калегіі МЖКГ на палях міжнародных выставак BUDEXPO і «Наш дом», паведамляе БелТА.


На 1 верасня ў цэлым па краіне выкананы заданні па 33 відах работ па падрыхтоўцы аб’ектаў ЖКГ да ацяпляльнага перыяду. На стадыі завяршэння (90% і больш) знаходзіцца 21 від работ.


У прэс-службе адзначылі, што завяршылі гідрапнеўмапрамыванне сістэм ацяплення жылых дамоў і адрамантавалі цеплавую ізаляцыю. Адрамантавалі электраабсталяванне жылых дамоў (на 101,5% ад плана), балконы (102,8%).

Стварылі запас драўнянага паліва ў памеры 1,746 млн куб. м, ці 112,3% ад задання, дроў — 126,8%. Правялі выпрабаванні цеплавых сетак на 100%.


На стадыі завяршэння знаходзіцца рамонт сістэм ацяплення жылых дамоў (98,8%), бойлераў (98,5%), шкленне месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных дамах (99,5%), праверка дымавых і вентыляцыйных каналаў у больш за 164376 кватэрах (98,4%), афармленне пашпартоў гатоўнасці на 3,331 тыс. цеплакрыніцах ЖКГ (98,6%).

«Работы па падрыхтоўцы аб’ектаў ЖКГ працягваюцца. Асноўныя мерапрыемствы плануецца завяршыць да 20 верасня, афармленне і рэгістрацыю пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў — да 30», — дадалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю