Top.Mail.Ru
150

БЧ запускае сетку кавярняў самаабслугоўвання

Беларуская чыгунка пачала ўстанаўліваць кававыя пункты на чыгуначных вакзалах. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Цяпер яны ўжо працуюць у залах чакання 11 станцый па ўсёй краіне.  

Каву можна пакаштаваць у залах чакання 11 вакзалаў: Баранавічы-Палескія, Баранавічы-Цэнтральныя, Брэст-Цэнтральны, Віцебск, Гомель, Гродна, Орша-Цэнтральная, Пінск, Полацк, Магілёў і Маладзечна. У хуткім часе кавярні з'явяцца і на іншых станцыях. БЧ гарантуе якасць: для напояў выкарыстоўваецца 100 % арабіка. 


У меню: ад класічных эспрэса і амерыкана да капучына, латэ, макачына, а таксама гарачага шакаладу і бананавага рафа. Кавярні працуюць 24/7, аплата праз бескантактавыя карты і смартфоны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю