Top.Mail.Ru
156

БЧ запускае навагоднія цягнікі

Падарожжа да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу

БЧ запускае навагоднія цягнікі ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Праект традыцыйна рэалізуецца ў перыяд калядных і навагодніх свят. Здзейсніць падарожжа са сталіцы можна 12—13, 20—21, 24—25 снежня, 6—7, 9—10 студзеня.

Цягнік складаецца з купэйных вагонаў, у дарозе пасажыраў будуць суправаджаць правадніцы-Снягуркі. Састаў адпраўляецца з Мінска ўвечары, а з вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны раніцай у пушчу турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах. 

Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма. Яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, дзе іх чакаюць упрыгожаныя ажурнай разьбой домікі, скульптуры казачных персанажаў, прыбраная навагодняя ёлка. Турысты таксама ўбачаць церам Снягуркі, чароўны млын, пабываюць на алеі знакаў Усходняга календара, змогуць загадаць свае самыя патаемныя жаданні на паляне дванаццаці месяцаў.

Для гасцей падрыхтавалі пачастунак пышнымі блінамі і гарачай гарбатай на пушчанскіх травах у кафэ «Хата Дзеда Мароза». Адбудуцца «фота-сафары» з наведваннем зоавальернага комплексу, экскурсія ў Музей прыроды.

У зімовым сезоне — 2024/25 было арганізавана сем навагодніх цягнікоў па маршруце Мінск — Брэст — Мінск з экскурсійнай і анімацыйнай праграмай. У праекце прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. чалавек, у ліку якіх 100 жыхароў Латвіі, якія наведалі краіну дзякуючы бязвізаваму рэжыму.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю