Top.Mail.Ru
457

БЧ з 14 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў

Беларускай чыгункай з 14 снежня ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025—2026 гады, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.



Графік сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. Ён будзе дзейнічаць на працягу года. 

Усяго прадугледжана курсіраванне 376 пар пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку ў міжнародных зносінах — 26 пар, у міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа — 24, міжрэгіянальных зносінах эканомкласа — 35, рэгіянальных зносінах бізнес-класа — 10, рэгіянальных зносінах эканомкласа — 281 пара цягнікоў, у тым ліку 36 пар цягнікоў у зносінах з гарадамі-спадарожнікамі Мінска — Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам. 

Пры фарміраванні маршрутнай сеткі ў рамках Саюзнай дзяржавы чыгуначныя адміністрацыі дзвюх краін падышлі з улікам патрэбнасці насельніцтва ў паездках у дзённы або начны час, а таксама далёкасці паездкі. З 14 снежня міжнародныя пасажырскія перавозкі арганізаваны ў зносінах Беларусь — Расія па асноўных пасажыраўтваральных напрамках у прамых і бесперасадачных зносінах, такіх як Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Мінеральныя Воды, Анапа, Архангельск і Мурманск. 

У цэлым у графіку руху на 2026 год захаваны ўсе раней існуючыя маршруты курсіравання міжнародных цягнікоў. 

У рамках развіцця дзённых хуткасных чыгуначных зносін з 15 снежня ў графіку руху прадугледжана штодзённае курсіраванне дадатковага цягніка № 719/720 Масква — Мінск — Масква саставам «Ластаўка». 

Таксама са снежня 2025 года працягнуць курсіраванне бесперасадачныя вагоны Калінінград — Мінеральныя Воды (зімовы перыяд) і Мінск — Мінеральныя Воды (летні перыяд) перыядычнасцю праз дзень, а таксама Мінск — Архангельск праз Смаленск, Маскву, Яраслаўль, Волагду перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Цягнік міжнародных ліній Мінск — Самара прадугледжваецца ў новым графіку руху цягнікоў (па ўказанні). 

У графіку руху пасажырскіх цягнікоў у перыяды павышанага попыту на пасажырскія перавозкі па маршруце Мінск-Санкт — Пецярбург і Полацк — Масква таксама прадугледжаны дадатковыя цягнікі зручным для пасажыраў раскладам. 

Для забеспячэння перавозкі па перадвыхадных, выхадных і святочных днях у графіку руху прадугледжаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах як у міжнародных зносінах, так і ў межах краіны. 

«Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах захаваны прынцып пазнавальнага для спажыўцоў транспартных паслуг раскладу, пры гэтым у мэтах прывядзення памераў руху пасажырскіх цягнікоў у адпаведнасць з пасажырапатокам быў скарэкціраваны маршрут руху цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 609/610 Гродна — Гомель — Гродна. Таксама ў зносінах Гродна — Гомель — Гродна дадаткова арганізавана курсіраванне бесперасадачнай групы вагонаў штодзённай перыядычнасцю маршрутам руху праз станцыю Мінск-Пасажырскі», — расказалі ў прэс-цэнтры. 

Асаблівая ўвага пры фарміраванні графіка ўдзелена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку за кошт задзейнічання сучаснага маторвагоннага рухомага саставу на пасажыраўтваральных напрамках, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі і гарадамі Орша, Полацк, Пінск і Мазыр.

Са снежня 2025 года па маршруце Мінск — Пінск — Мінск прызначаны новы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа перыядычнасцю курсіравання па суботах і нядзелях, а таксама ў перадсвяточныя і святочныя дні, акрамя гэтага, у зносінах Брэст — Мінск па панядзелках прызначаны рэгулярны цягнік запатрабаваным для пасажыраў раскладам. 
У зносінах паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі краіны будуць курсіраваць больш за 30 пар цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія абслугоўваюцца маторвагонным рухомым саставам. 

Графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту і забяспечвае транспартную даступнасць для насельніцтва рэгіёнаў. 

З улікам гэтага, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з аблвыканкамамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках Ліда — Беняконе і Асіповічы — Градзянка ў сувязі з нязначным пасажырапатокам, сувымерным з колькасцю месцаў у аўтобусе, чыгуначныя пасажырскія зносіны на гэтых напрамках заменены аўтобуснымі. 

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю