Top.Mail.Ru
107

БЧ: Цягнік Масква—Полацк прыбудзе са спазненнем

Цягнік № 240 Масква — Полацк прыбудзе са спазненнем. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.



Састаў адправіўся з Масквы 8 студзеня 2026 года ў 23.40 і павінен быў прыбыць у Полацк 9 студзеня ў 10.12. Па тэхнічных прычынах (няспраўнасць цеплавоза) ён быў спынены на перагоне Лёзна — Крынкі.

«Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры для арганізацыі дастаўкі пасажыраў. У гэтых мэтах са станцыі Віцебск на перагон быў накіраваны дапаможны лакаматыў. У 9.03 цягнік працягнуў рух», — расказалі ў прэс-цэнтры.


На станцыі Віцебск і Полацк цягнік № 240 Масква — Полацк прыбудзе з затрымкай арыенціровачна 1 гадзіну 30 хвілін. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Таксама раней паведамлялася, што з-за складаных умоў надвор’я на асобных участках (Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Жлобін — Калінкавічы) цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка. Прымаюцца аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў непагадзі і ўводзе цягнікоў у графік.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю