Top.Mail.Ru
200

БЧ на красавіцкія і майскія святы прызначыла 120 дадатковых цягнікоў

Беларуская чыгунка на перыяд з 18 красавіка па 12 мая прызначыла 120 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць як у міжрэгіянальных, так і ў міжнародных зносінах. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.


Так, у названы перыяд у міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 72 дадатковыя поезды.

«Яны будуць арганізаваны па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гомель, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Орша — Крычаў, Мінск — Пінск, Гомель — Брэст, Гомель — Віцебск, Гродна — Орша — Віцебск, Віцебск — Брэст і Камунары - Орша - Гродна», — паведамілі ў БЧ.

Што датычыцца міжнародных зносін, то ва ўзаемадзеянні з Расійскай чыгункай назначана 48 дадатковых паяздоў, якія будуць курсіраваць па наступных маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, Брэст — Масква.

«Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце, у мабільным дадатку „БЧ. Мой цягнік“, а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ», — гаворыцца ў паведамленні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю